Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі « АДУ» (далей – РУП «АДУ») ажыццяўляе функцыі Нацыянальнага дыспетчарскага цэнтра аб'яднанай энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (далей – АЭС), забяспечвае бесперапыннае цэнтралізаванае аператыўна-дыспетчарскае ўпраўленне АЭС і яе паралельнай працай з электраэнергетычнымі сістэмамі замежных дзяржаў. 

РУП «АДУ» уваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга", падпарадкаванага Міністэрству энергетыкі Рэспублікі Беларусь. 

РУП «АДУ» ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасці са Статутам, зацверджаным загадам Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2007г. № 87. 

Заснавальнікам арганізацыі і рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання з'яўляецца Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

  • забеспячэнне ўстойлівай, надзейнай працы АЭС і паралельнай працы з энергетычнымі сістэмамі краін СНД і Балтыі з дапамогай аператыўна-дыспетчарскага кіравання сістэмаўтваральнай электрычнай сеткі і кіравання тэхналагічнымі рэжымамі работы аб'ектаў АЭС;
  • выкананне ўстаноўленых параметраў надзейнасці функцыянавання АЭС;
  • распрацоўка аптымальных сутачных графікаў працы электрастанцый і электрычных сетак АЭС;
  • узгадненне змянення аператыўнага стану аб'ектаў электрасеткавай гаспадаркі і аб'ектаў па вытворчасці электрычнай і цеплавой энергіі; аператыўна-тэхнічнае кіраўніцтва эксплуатацыяй прылад РАА, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні і вядзенні дыспетчара РУП «АДУ»;
  • удзел у арганізацыі дзейнасці па прагназаванні аб'ёму вытворчасці і спажывання ў сферы электраэнергетыкі, прагназаванне аб'ёму вытворчасці і спажывання ў сферы электраэнергетыкі, разлік і аналіз чаканых балансаў электраэнергіі і магутнасці, удзел у працэсе фарміравання рэзерву вытворчых энергетычных магутнасцяў; удзел у распрацоўцы мерапрыемстваў, тэхналагічных схем і праграм развіцця АЭС, а таксама ў іх рэалізацыі; аналіз і ўзгадненне планаў перспектыўнага развіцця энергетычных сістэм;
  • каардынацыя работ па аналізе, прагназаванні і нармаванні тэхналагічнага расходу электраэнергіі на яе транспарт у электрычных сетках АЭС;
  • эксплуатацыя і развіццё сістэмы дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання;
  • каардынацыя работ па стварэнні і развіцці аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі па міждзяржаўных, міжсістэмных ператоках і генерацыі ў АЭС;
  • каардынацыя дзейнасці па стварэнню, укараненню, развіццю галіновых карпаратыўных і інтэграваных інфармацыйных сістэм, карпаратыўнай сеткі ДВА «Белэнерга», галіновых інфармацыйных рэсурсаў, электронных паслуг, па міжгаліноваму ўзаемадзеянню інфармацыйных сістэм, забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі ў інфармацыйных сістэмах;
  • кіраванне эксплуатацыяй лінейных і станцыйных збудаванняў ведамаснай сеткі сувязі і прылад тэлемеханікі.

Для забеспячэння надзейнай паралельнай працы РУП «АДУ» сумесна з сістэмнымі аператарамі замежных энергасістэм: ААТ «СА АЭС» (Расія), ДП «НЭК «Укрэнерга» (Украіна), AS «Augstsprieguma tīkls» (Латвія), LITGRID AB (Літва), «Elering» OÜ (Эстонія), у рамках міжнародных галіновых арганізацый удзельнічае ў распрацоўцы новых і пераглядзе дзеючых нарматыўна-тэхнічных дакументаў, якія рэгламентуюць Умовы паралельнай працы, праводзіць міжнародныя трэніроўкі аператыўна-дыспетчарскага персаналу, абменьваецца тэхналагічнай інфармацыяй. РУП «Аду» ажыццяўляе інфармацыйны абмен дадзенымі тэлеметрыі для забеспячэння кіравання рэжымамі паралельнай працы Беларускай энергасістэмы з энергасістэмамі сумежных краін, забеспячэння надзейнай дыспетчарскай сувязі і наглядам за рэжымамі работы аб'ектаў энергасістэмы ў рэальным часе.

Стратэгія развіцця РУП «АДУ» прадугледжвае рашэнне наступных задач:
  • аказанне паслуг высокай якасці;
  • укараненне новых сучасных тэхналогій;
  • захаванне высокакваліфікаванага творчага калектыву;
  • эканомія рэсурсаў.

на рускай мове:

  • поўнае - Республиканское унитарное предприятие электроэнергетики «ОДУ».
  • скарочанае - РУП «ОДУ».

на беларускай мове:

  • поўнае - Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства электраэнергетыкi «АДУ».
  • скарочанае - РУП «АДУ».

Сертыфікаты адпаведнасці інтэграванай сістэмы менеджменту якасці і аховы працы РУП «АДУ» патрабаванням СТБ 18001-2009 (OHSAS 18001:2007), СТБ ISO 9001-2009

Sertif_2017.png sertif9001011018.jpg



Уверх