Кавалёў Дзяніс Васільевіч

Генеральны дырэктар РУП «АДУ»

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю РУП «АДУ», узначальвае Каардынацыйны савет РУП «АДУ», забяспечвае і кантралюе выкананне пастаноў, загадаў і даручэнняў Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ДВА «Белэнерга», адказвае за рэалізацыю асноўных мэт, задач і функцый, прадугледжаных Статутам РУП «АДУ», і ўстанаўлівае ступень адказнасці намеснікаў генеральнага дырэктара, намесніка галоўнага інжынера і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Курыруе дзейнасць арганізацыі па пытаннях:

  • каардынацыі работы па выкананні дырэктыў, указаў і дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных праграм, зацверджаных прэзідэнтам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, а таксама ключавых, мэтавых і іншых паказчыкаў дзейнасці арганізацыі;
  • стратэгічнага планавання і перспектыўнага развіцця арганізацыі; інвестыцыйнай палітыкі, фінансава-эканамічнай палітыкі арганізацыі, у тым ліку бізнес-планаў развіцця арганізацыі, кантролю іх выканання, падаткаабкладання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • кадравай палітыкі арганізацыі (у тым ліку прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады работнікаў РУП «АДУ», заключэнне, падаўжэнне, змяненне і скасаванне працоўных дагавораў (кантрактаў), фарміраванне кадравага складу кіраўнікоў і яго рэзерву);
  • арганізацыйнай структуры кіравання РУП «АДУ» (у тым ліку зацвярджэнне палажэнняў аб структурных падраздзяленнях, службовых інструкцый);
  • вызначэння колькасці, нармавання, аплаты і стымулявання працы работнікаў; 
  • кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, у тым ліку грашовымі сродкамі арганізацыі;
  • прававога забеспячэння дзейнасці РУП «АДУ»;
  • агульнага кіраўніцтва работай па правядзенню закупак, заключэння, змянення, скасавання і выканання гаспадарчых дагавораў;
  • антыкарупцыйнай дзейнасці;
  • работы па абароне дзяржаўных сакрэтаў у РУП «АДУ»;
  • ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі;
  • забеспячэння вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай, працоўнай дысцыпліны;
  • рэалізацыі Палітыкі РУП «АДУ» ў вобласці якасці і аховы працы.

Ажыццяўляе кіраўніцтва:

  • галоўным інжынерам-галоўным дыспетчарам;
  • намеснікамі генеральнага дырэктара;
  • галоўным бухгалтарам;
  • начальнікам службы прававога забеспячэння;
  • начальнікам аддзела кадраў, аплаты і арганізацыі працы.

Тэл: 8 (017) 218-2310, 218-2300

Уверх